Беларусь памятае. НВА Пасат да Дня Перамогі

Беларусь памятае. Супрацоўнікі навукова-вытворчага аб'яднання Пасат напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі ўсклалі вянкі да помніка ў вёсцы Чэланец, ушанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання. Помнік усталявалі ў 1967-м годзе ў памяць аб 50-ці жыхарах вёскі, расстраляных і спаленых фашысцкімі акупантамі 15-га лютага 1943-го года.

Ўтрымліваць месца памяці ў годным выглядзе (нашы супрацоўнікі штогод акультурваюць тэрыторыю помніка), памятаць пра загінуўшых - тое малое, што мы павінны і робім.



Linkedin