Навукова-вытворчае аб'яднанне Пасат распрацуе комплекснае рашэнне і паставіць абсталяванне для падагравання маткавага раствору для галоўнага корпуса галургічнай фабрыкі ЗТАА «Слаўкалій». Яе будаўніцтва вядзецца на Нежынскім участку Старобінскага радовішча калійных соляў.
Камплект абсталявання, які паставіць НВА Пасат, прызначаны для збору, падагравання і падачы маткавага раствору для селектыўнага растварэння KCl з сільвінавай руды. Кампаноўка спраектаваная ў дзве незалежныя лініі, якія рацуюць паралельна.
Пастаўка механічнай часткі будзе ўключаць
6 рэзервуараў-прыёмнікаў маткавага раствора, кіслага і чыстага кандэнсату з вугляродзістай сталі з антыкаразійнай абаронай,
24 цеплаабменніка з тытана плошчай цеплаабмену 309 м2,
помпавае абсталяванне,
трубаправоды,
запорно-рэгуляваная арматура.
Пастаўку камплекты абсталявання для падагравання маткавага раствору дапоўніць сістэма аўтаматызацыі і электратэхнічныя рашэнні. Каманда НВА Пасат правядзе шефмонтаж, шефналадку і навучанне персаналу.
Будаўніцтва горна-абагачальнага комплексу запушчана ў 2016-м годзе. Яго магутнасць - ад 1,1 да 2,0 млн. тон хларыду калію ў год.
