НВА Пасат віншуе з днём хіміка!

Інжынеры-хімікі з'яўляюцца ключавой часткай каманды НВА Пасата. 12 спецыялістаў-прадстаўнікоў гэтага профілю працуюць у НВА Пасат. Досвед працы нашых інжынераў-тэхнолагаў ад 2 да 53 гадоў.

Кіраўнік службы - Яўген Беразоўскі, хіміка-тэхналагічным аддзелам кіруе - Марыя Міхайлаўна Варава - ганаровы хімік Рэспублікі Беларусь.

Любая распрацоўка кампаніі пачынаецца з хіміка-тэхналагічнага аддзела. Менавіта яны, разам з навуковымі інстытутамі, прапрацоўваюць тэарэтычную частку любой распрацоўкі кампаніі. Затым, выкарыстоўваючы разлікі хімікаў-тэхнолагаў, за справу прымаюцца канструктары і тэхнолагі машынабудавання.

У здачы праекта заказчыку хімікі таксама маюць ключавое значэнне. Пры правядзенні пуска-наладкі абсталявання інжынеры-хімікі старанна падбіраюць рэжымы яго працы, якія падыдуць для дзеючай вытворчасці заказчыка.

Акрамя складанай працы нашы хімікі маюць шчаслівыя сем'і, займаюцца садоўніцтвам, пішуць гуашшу, падарожнічаюць, пакараюць параплан.

Віншуем нашых калег і хімікаў-тэхнолагаў нашых Заказчыкаў і партнёраў з прафесійным святам!

Linkedin